Жыхар Новасібірскай вобласці (Расія) забіў свайго прыяцеля шакаладным батончыкам, паведамляе прэс-служба рэгіянальнай пракуратуры.

«Абвінавачаны ў ходзе сваркі са сваім сябрам недалёка ад чыгуначнай станцыі «Аэрафлот» г. Обі стаў збіваць яго, паваліў на зямлю, працягваючы наносіць удары нагамі па яго галаве і целе. Праз некаторы час абвінавачваны дастаў шакаладны батончык і з сілай запхнуў яго ў рот пацярпелага, перакрыўшы дыхальныя шляхі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпелы мужчына памёр на месцы. Забойца збег з месца злачынства, прыхапіўшы з сабой сотавы тэлефон памерлага і яго грошы.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага».

Падазраваны затрыманы, яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?