Рассельгаснагляд прыпыняе пастаўкі мяса з Малдовы з 27 кастрычніка па выніках праведзенай інспекцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт.

Паводле яго слоў, у ходзе праверкі былі ўстаноўленыя выпадкі паставак праз Малдову небяспечнай мясной прадукцыі, якая закуплялася аптавікамі на звычайных вясковых рынках.

Праверку Рассельгаснагляд праводзіў сумесна з беларускімі калегамі. Мяса ў асноўным ішло менавіта ў Беларусь, паколькі там існуе больш ліберальны рэжым кантролю імпарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?