Пілоты нямецкай авіякампаніі Lufthansa абвясцілі пра намер правесці чарговую забастоўку 20—21 кастрычніка.

Прафсаюз «Кокпіт», які прадстаўляе інтарэсы пілотаў, патрабуе ўнясення зменаў у існуючыя тарыфныя пагадненні. Арганізацыя, у прыватнасці, выступае супраць планаў кіраўніцтва авіякампаніі Lufthansa павысіць існуючую для пілотаў узроставую мяжу для датэрміновага выхаду на пенсію да 61 года. У цяперашні час такі ўзрост складае 59 гадоў.

Гэта будзе восьмай хваляй забастовак за апошнія некалькі месяцаў, на працягу якіх доўжыцца тарыфная спрэчка. За ўвесь час было адменена ў агульнай складанасці каля 4,4 тыс. рэйсаў.

Планаваная на 20 і 21 кастрычніка забастоўка пілотаў Lufthansa, хутчэй за ўсё, таксама закране ўнутраныя рэйсы, якія ажыццяўляюцца ў Германіі. Ці адаб'ецца яна на міжнародных маршрутах авіякампаніі, пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?