У канцы жніўня шматлікія кіроўцы на Баўскай шашы заўважылі картэж спікера Сейма Солвіты Аболтыні і яе аховы, які рухаўся велізарнай хуткасцю, піша Diena.

Як іранізуе газета, Аболтыня, магчыма, спяшалася на ўрачыстую цырымонію на латвійска-літоўскай мяжы, у якой удзельнічалі спікеры парламентаў краін Балтыі.

Па словах відавочцаў, машына ехала з хуткасцю як мінімум 150 км/г. Рыжанка Ева распавяла, што 23 жніўня яна ехала па шашы Рыга — Баўска на хуткасці каля 100 км/г. Нечакана яе на шалёнай хуткасці абагналі Mercedes Benz і пазадарожнік Audi Q7.

Каля Ецавы картэж абагнаў іншага кіроўцу, які таксама павялічыў хуткасць. Яго пасажыр засняў «пагоню» на мабільны тэлефон. Мяркуючы па запісе, мужчына змог скараціць адрыў ад картэжа Аболтыні, разагнаўшыся да 150 кіламетраў.

«Ехалі проста па-вар'яцку, як на канец свету. У пачатку 1990-х так рускія бандыты ездзілі.

Брутальна ўсіх адціскалі. Аднаго небараку ледзь не знеслі. Калі наблізіліся да Баўскі, скінулі да сотні, калі заехалі [у горад]. А паліцыя, якая стаяла на абочыне іх не спыніла (і мяне таксама). Зрабілі выгляд, што не заўважаюць, хоць перавышэнне было велізарнае», — заявіў аўтар здымкі.

Diena заяўляе, што Паліцыя бяспекі разбірацца з сітуацыяй не мае намеру, заяўляючы, што падобных фактаў у іх няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?