Галандскі музей перадаў Кіеву калекцыю золата скіфаў, якую прывезлі ў музей з Крыма яшчэ да яго далучэння да Расеі, заявіла загадчыца Музея гістарычных каштоўнасцяў Украіны ў Кіеве Людміла Строкава. Пра гэта перадае «Укрінфарм».

Па словах Стракавой, 19 экспанатаў, якія сфарміраваны з 22 залатых вырабаў, ужо вярнуліся ў Кіеў, і з 9 верасня іх можна ўбачыць на выставе «Крым — залаты востраў у Чорным моры», якая праходзіць у Музеі гістарычных каштоўнасцяў. Між тым, загадчыца музеем адзначыла, што ў Нідэрландах па-ранейшаму застаюцца яшчэ больш за 500 экспанатаў з музеяў Крыму, і пакуль невядома, куды іх вернуць.

Спрэчка, куды вяртаць золата, узнікла пасля анексіі Крыма Расіяй. Рэчы знаходзіліся ў нідэрландскім музеі Пірсана на працяглай выставе ў часе, калі расійскія войскі занялі паўвостраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0