У кожным чацвёртым аб'екце РУП «Белсаюздрук» і «Белпошта», правераным Міністэрствам гандлю, выяўлены прадукты са скончаным тэрмінам годнасці, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве гандлю.
Пратэрмінаваныя тавары знайшлі ва УП «Брэстаблсаюздрук», «Віцебскаблсаюздрук», «Гомельаблсаюздрук», а таксама ў Віцебскім, Гомельскім і Магілёўскім філіялах РУП «Белпошта».
Усяго было праверана 48 аб'ектаў РУП «Белсаюздрук» і «Белпошта», што знаходзяцца ў Мінску і абласных цэнтрах. Парушэнні заканадаўства аб гандлі ўстаноўлены ў кожным з іх.
Акрамя продажу тавараў са скончаным тэрмінам годнасці мелі месца парушэнні адносна захавання абавязковага асартыментнага пераліку тавараў, зацверджанага пастановай Міністэрства гандлю ад 8 мая 2014 года нумар 20 «Аб пераліках тавараў», умоў захоўвання прадуктаў харчавання і іншыя.
Па ўсіх фактах выдадзеныя прадпісанні і рэкамендацыі, вызначаныя тэрміны іх ліквідацыі.