У Беларусі не плануецца ўводзіць падатак на багацце, заявіў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян. 

«З улікам мноства фактараў і ў мэтах захавання тэндэнцыі росту паступленняў падаходнага падатку ў бюджэт, недапушчэння сыходу капіталу ў цень, міністэрствам не плануецца ўвядзенне дыферэнцыраванага падаткаабкладання даходаў грамадзян (так званага падатку на багацце)», — заявіў міністр. 

Ён нагадаў, што ў мэтах рэфармавання падатковай сістэмы і спрашчэння падатковага адміністравання 1 студзеня 2009 года ўзамен раней дзейнай прагрэсіўнай шкалы падаходнага падатку (ад 9% да 30% у залежнасці ад памеру атрыманага даходу) уведзена адзіная стаўка ў памеры 12%, што дазволіла скараціць сферу штогадовага дэкларавання даходаў. «Прымяненне адзінай стаўкі падаходнага падатку таксама дазволіла вывесці частку даходаў з ценю і, як вынік, павысіла ўзровень паступленняў падаходнага падатку і яго ўдзельную вагу ў структуры даходных крыніцаў бюджэту. Для даведкі, за пяць месяцаў гэтага года ў структуры плацяжоў у бюджэт, што кантралююцца падатковымі органамі, падаходны падатак з'яўляецца другой (удзельная вага 20,2%) пасля падатку на дададзены кошт крыніцай даходаў бюджэту», — сказаў кіраўнік ведамства. 

«Апрача таго, у нашых партнёраў па Мытным саюзе Расіі і Казахстана таксама адсутнічаюць дыферэнцыраваныя стаўкі падаходнага падатку, што ў выпадку аднабаковага ўвядзення рэспублікай падатку на багацце можа пацягнуць адток рабочай сілы з тэрыторыі рэспублікі на тэрыторыю іншых краін Мытнага саюза», — мяркуе міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?