На сайце прэзідэнта Расіі гаворыцца, што сёння адбылася тэлефонная размова кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Парашэнка, у прыватнасці, павіншаваў Пуціна з Днём Расіі.
Раней кіраўніцтва Расіі зазначала, што законным прэзідэнтам застаецца Віктар Януковіч. Змены адбыліся пасля абрання Парашэнкі прэзідэнтам. У прыватнасці, у нататцы за 6 чэрвеня казалася, што Пуцін у Нармандым меў гутарку з абраным прэзідэнтам Украіны П. Парашэнкам.
0
0
0
0
0
0