Чытач «Нашай Нівы» ажно з амерыканскага штата Арэгон адгукнуўся на заклік дасылаць першыя грыбныя «трафеі».
Вось што ён піша:
«Вітаю, спадарства!
Першы раз пiшу вам лiст. Гэта мой адказ на вашае запрашэнне даслаць фота/інфу пра вясновыя грыбы. Я чытаю вашыя навiны, хоць i няблiзка жыву ад радзiмы. Вось мой фотаздымак з гэтай суботы. Першы вясновы баравiчок гэтага года. Адшуканы на ўзроўні прыкладна 5 000 футаў, альбо 1 525 метраў. Жыву на поўдні штата Арэгон. У нас тут увесну грыбы растуць у высакагорных месцах. Не ведаю, можа, камусьці цiкава гэта будзе.
Жыве Беларусь!»
0
0
0
0
0
0