Зборная Беларусі (гал. трэнер — Глен Хэнлан) прайграла ў чвэрцьфінале ЧС па хакеі зборнай Швецыі з лікам 2:3 (0:1, 2:1, 0:1).
Шайбы ў беларусаў закінулі Плат і Яфіменка.
iihf.com
У трэцім перыядзе Аляксей Калюжны не рэалізаваў буліт.
Пасля сканчэння матчу заўзятары некалькі хвілін не адпускалі беларускіх хакеістаў, скандуючы «Беларусь! Беларусь!»
Нагадаем, што сёння Чэхія перамагла ЗША — 4:3, Расія — Францыю — 3:0, а Фінляндыя — Канаду — 3:2.
Такім чынам у паўфіналах згуляюць Расія — Швецыя (14:45) і Чэхія — Фінляндыя (18:45).
Матч за 3-е месца (16:30) і фінал (21:00) — у нядзелю.
Зборная Беларусі, нагадаем, якая апошнія гады змагалася за выжыванне упершыню з 2009 г. прабілася ў плэй-оф,
у групавым раўндзе выйграўшы чатыры матчы (Казахстан, 4:1; Швейцарыя, 4:3; Германія, 5:2; Латвія, 3:1) і праграўшы ў трох (ЗША, 1:6; Фінляндыя, 0:2; Расія, 1:2).