Кітайскі патрульны самалёт выявіў неапазнаныя аб’екты, якія плаваюць ў раёне, адкуль паступаюць меркаваныя сігналы «чорных скрыняў» зніклага «Боінга».
Пра гэта 9 красавіка паведамляе агенцтва «Сіньхуа». Да месца выяўлення аб'ектаў накіравалі кітайскія караблі. Аб знаходцы праінфармавалі і аўстралійскі каардынацыйны цэнтр пошукаў зніклага самалёта, але пра яго рэакцыю пакуль нічога не паведамляецца.
Раней у той жа дзень радары аўстралійскага пашукова-выратавальнага судна «Оушэн Шылд» (Ocean Shield) ізноў злавілі сігналы, якія паступаюць на хвалі «чорных скрыняў». Кіраўнік службы Ангус Х'юстан (Angus Houston) заявіў, што спадзяецца на паспяховае завяршэнне пашуковай аперацыі ў бліжэйшыя дні, перадае Agence France-Presse.
Аперацыя па пошуку зніклага «Боінга» працягваецца ўжо больш за месяц. У цяперашні час у ёй прымаюць удзел 11 ваенных і чатыры грамадзянскія самалёты, а таксама 14 караблёў. Пошукі праходзяць у Індыйскім акіяне.
Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс з Куала-Лумпура ў Пекін, знік з экранаў радараў у ноч на 8 сакавіка. На борце судна знаходзіліся 239 чалавек — у асноўным грамадзяне Кітая, Тайваня і Малайзіі.