Камітэт патрыятычных сіл Данбаса вырашыў адмяніць сваё рашэнне аб стварэнні «Данецкай рэспублікі». Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы КПСД.

«У сувязі з падзеямі апошніх дзён у КПСД паступалі шматлікія звароты грамадзян з заявамі аб іх нязгодзе са стварэннем Данецкай рэспублікі і абвяшчэннем аб яе далучэнні да суседняй дзяржавы, а таксама з правядзеннем рэферэндуму без адпаведнай нарматыўнай базы», — гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым Камітэт ўжо 7 красавіка ў Данецку правёў Народны сход на якім было прынята рашэнне:

«1. Адмяніць рашэнне аб стварэнні Данецкай рэспублікі.

2. Забараніць правядзенне любых рэферэндумаў на тэрыторыі Данецкай вобласці да стварэння адпаведнай прававой базы.

3. Вызнаць незаконнымі заявы аб аддзяленні Данецкай вобласці ад Украіны і захаваць рэгіён у складзе незалежнай Украінскай дзяржавы», — паведамілі ў КПСД.

Як вядома, у панядзелак сепаратысты ў захопленым будынку АДА ў Данецку «абвясцілі» стварэнне так званай Данецкай рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?