Вярхоўная Рада Украіны прызначала в.а. міністра абароны генерал-палкоўніка Міхаіла Коваля.
За адпаведную пастанову № 4353, прадстаўленую спікерам Аляксандрам Турчынавым, прагаласаваў 251 дэпутат.
Ігар Ценюх падаў у адстаўку.
Коваль пасля прызначэння падзякаваў Ценюху. «Я веру ў узброеныя сілы Украіны», - адзначыў новы в.а. міністра абароны.
Міхаіл Коваль нарадзіўся ў 1956 годзе ў г. Ізяслаў Хмяльніцкай вобласці. У 1997—1999 — начальнік штаба, камандзір танкавай дывізіі армейскага корпуса Паўночнага аператыўнага камандавання; у 1999—2001 — начальнік штаба — першы намеснік камандуючага армейскага корпуса Заходняга аператыўнага камандавання;
У 2002—2003 — першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па справах аховы дзяржаўнай мяжы Украіны — Камандуючага Памежных войскаў Украіны; з 2003 года першы намеснік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны — дырэктар Дэпартамента па працы з асабовым складам.
5 сакавіка невядомыя выкралі Коваля каля ваеннай часткі пад Ялтай.
Праз тры гадзіны яго адпусцілі, так і не даўшы тлумачэнняў. Па словах генерал-палкоўніка, у выкраданні прымалі ўдзел расійскія вайскоўцы.