На захадзе краіны 26 сакавіка пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца слабы туман. Вецер усходні 4—9 м/с, днём па паўночным усходзе парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 градусаў цяпла, днём — +12—18, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 21 градуса, у заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей будзе плюс 7-11. У Мінску будзе каля +15.

Як адзначылі ў гідраметэацэнтры, з 27 сакавіка чакаецца паступовае паніжэнне тэмпературы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?