Таксама адменены асобны конкурс для вясковых абітурыентаў.
Аляксандр Лукашэнка сёння зацвердзіў новыя правілы прыёма ў ВНУ краіны. Па-ранейшаму застанецца сістэма тэставання.
З новаўвядзення – адмена асобнага конкурса для гарадскіх і вясковых абітурыентаў. Таксама адмяняецца прафесійна-псіхалагічнае сумоўе, якое трэба было прайсці для паступлення на спецыяльнасці звязаныя з дзяржкіраваннем і журналістыку.
Некалькі разоў гэтае сумоўе выкарыстоўвалася, каб не прапусціць у ВНУ апазіцыйна настроеную моладзь. Напрыклад, у 2008 прафесійна-псіхалагічнае сумоўе ў БДУ не змог прайсці Франак Вячорка.
Таксама будзе пашыраная колькасць набораў на ўсе спецыяльнасці па мэтавым накіраванні, г.зн. студэнтам па сканчэнні ВНУ трэ будзе вярнуцца ў арганізацыю, якая іх накіроўвала на вучобу.