Мужчына здаў аднапакаёвую кватэру сваёй маці ў Мінску адразу 40 арандатарам.

Аферыст размясціў у Інтэрнэце аб'яву аб здачы аднапакаёвай кватэры сваёй маці па вуліцы Шаранговіча. У кліентаў ён браў перадаплату ў памеры ад $300 да $1,5 тыс. у залежнасці ад тэрміну пражывання. Узамен пакідаў распіску аб тым, што атрымаў грошы. Праз некаторы час кватэраздатчык растлумачваў жадаючым пасяліцца кліентам, што быццам бы папярэднія жыльцы ніяк не з'едуць, а сам ён пакуль вельмі заняты. Перыядычна мужчына мяняў сім-карты на сваім мабільным тэлефоне.

Спачатку ў міліцыю звярнуліся толькі некалькі чалавек. Аднак цяпер вядома як мінімум аб 40 ахвярах аферыста.

Асобу яго ўдалося ўстанавіць амаль адразу - мужчына не ўтойваў свае пашпартныя даныя. У хуткім часе яго затрымалі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС сталіцы. Як высветлілася, раней мужчына ўжо быў судзімы за крадзяжы з аўтамашын і вызваліўся з месц пазбаўлення волі паўтара года таму.

Не выключана, што пацярпелых ад дзеянняў аферыста можа быць больш. Праваахоўнікі просяць усіх, хто мае наконт гэтага якую-небудзь інфармацыю, звяртацца ў Фрунзенскае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах (029) 343-59-40, (017) 208-76-47, (017) 252-02-02 або спецлініі 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?