Банкі абавязаныя рэгістраваць дадзеныя пашпарта фізічнай асобы пры куплі валюты і перадаваць гэтыя дадзеныя ў інфармацыйную сістэму «Разлік».

«Банк(і) уключаў не ўсе звесткі аб аперацыях продажу замежнай валюты фізічным асобам, а таксама перадаваў няпоўныя звесткі гэтых асоб (указваў ініцыялы замест імя і імя па бацьку)», — гаворыцца ў лісце рэгулятара, адрасаваным камерцыйным банкам краіны, па выніках праведзеных у 2013 годзе праверак.

Сваім лістом Нацбанк запатрабаваў ад банкаў «своечасовага і поўнага прадстаўлення інфармацыі» аб усіх аперацыях продажу наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты фізічным асобам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?