Сябрам Васіля Парфянкова пакуль невядома, як назавуць сына.

«Паведаміў, што хлопчык нарадзіўся здаровы, з добрымі дадзенымі росту і вагі», — кажуць сябры Васіля Парфянкова.

Васіль Парфянкоў ня раз казаў сябрам, што збіраецца ажаніцца, але гэтым планам пашкодзіла чарговае зняволеньне.

«Хачу, каб у нас было вяселле, як у вольных людзей, і буду чакаць, каб гэтак і атрымалася», — казаў Васіль Парфянкоў пра будучы шлюб.

Удзельнік Плошчы Васіль Парфянкоў асуджаны Першамайскім судом Менску на 1 год калёніі строгага рэжыму за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду, які быў накладзены на яго пасьля некалькіх затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.

Утрымліваюць Васіля Парфянкова ў жодзінскай калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?