Кірыла Хілько зрабіў аналіз леташніх «Дажынак» і паказаў нам паслядажынкавыя разламаныя Горкі.
Уладзімру Арлову — 60!
Баўмгертнера затрымалі ў Мінску. Два монстры калійнага рынку з дапамогай яго паспрабавалі цывілізавана развесціся. Масква афігела, але спакойна дачакалася, пакуль Баўмгертнера перадалі ёй.
Улады выступілі з прапановай увесці падатак на тых, хто купляе рэчы за мяжой. Палемічная тэма верасня — 2013.
Платанічныя «Дажынкі» і спіч Лукашэнкі на іх афіцыйным адкрыцці пра «наш народзец пабег у абменнікі…» феерычна распачаў кастрычнік.
Нобелеўскія надзеі Беларусі — Алесь Бяляцкі і Святлана Алексіевіч. Не апраўдаліся…
№29 распавядае пра ўсе рэзідэнцыі Лукашэнкі.
+2: на волю выйшлі палітвязні Дашкевіч і Францкевіч.
Пастух у адзіноце з рэпартажу Сяргея Гудзіліна «Край Беларусі. Усход: Хоцімск» упрыгожыў першую паласу ў лістападзе.
Снежань нарадзіў дзве вялікія тэмы для беларусаў — Еўрамайдан і канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні.
Выніковы нумар году. Асобы года па версіі «НН» — беларускамоўныя дзеці.