На сайце change.org з’явілася петыцыя ад жыхароў мінскага раёна Шабаны з патрабаваннем замяніць святочную ёлку, якую ўсталявалі ў раёне.
«Я думаю — фота ўсё растлумачыць, што тут яшчэ казаць», — піша стваральнік петыцыі Дзмітрый Багдановіч.
Насамрэч, святочная ёлка выглядае, мякка кажучы, не вельмі прыгожай.
На дадзены момант петыцыя сабрала ўжо 50 подпісаў. «Мы пражываем у гэтым раёне, і такога страхоцця не бачылі яшчэ ніколі», — пішуць пад петыцыяй жыхары Шабаноў.
0
0
0
0
0
0