Памерла знакамітая вавёрка Масік, якая жыла ў мінскім таксі.

Фота euroradio.fm.

Фота euroradio.fm.

Масіка можна было сустрэць у салоне аўтамабіля таксіста Пятра Панкратава. «Таксі з вавёркай» стала адным з незвычайных сімвалаў Мінска, пра Масіка расказвалі ў турыстычных праграмах, а яго разам з гаспадаром паклікалі на здымкі ў Маскву.

«Масік стаў дрэнна сябе адчуваць: перастаў есці, з'явілася слабасць. Я яго з тыдзень у ветклінікі вазіў, уколы калолі, але ўсё гэта не дапамагло», — расказаў Пятро Панкратаў «Камсамольскай праўдзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0