Twitter МНС паведамляе, што інфармацыі аб якіх-небудзь здарэннях у сувязі з надвор'ем няма.

У выпадку, калі вы сталі сведкам надзвычайнага здарэння — паведаміце пра гэта па нумары 101.

Тым часам БелТА са спасылкай на Белгідрамет паведамляе, што непагадзь заўтра захаваецца.

Будзе завіруха, у асобных раёнах моцны снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, 7—12 м/с, на большай частцы тэрыторыі — з парывам да 15-20 м/с, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі — да 24 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да мінус 5 градусаў.

Тым часам twitter МНС двума гадзінамі раней паведамляў, што дэвальвацыя аранжавага ўзроўню небяспекі (г.зн. перадапошняга) сёння відавочна.

Аднак ураган ужо прайшоўся па заходняй і цэнтральнай Літве, павыдзіраўшы дрэвы і перакульваючы стэнды.

Рух транспарту ўскладнены, з-за завіруху бачнасць на дарогах складае 50 м.

ураган у ЛІтве, фота Delfi

ураган у ЛІтве, фота Delfi

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?