Аліна Талай — прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бегу з бар’ерамі, вядомая ў беларускіх медыях таксама сваімі пазітыўнымі выказваннямі пра бел-чырвона-белы сцяг і беларускую мову ў серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту».

Жыву цяперашнім, раблю тое, што падабаецца

Калі ўзгадваць дзяцінства, то ў мяне не было такой мары стаць касманаўтам, альбо супергероем ці яшчэ кімсьці. Я задумвалася, што ўсе мае сябры хацелі стаць кімсьці, а ў мяне такога ніколі не было. Максімум, што я думала, гэта пра ветэрынара. Бо вельмі любіла жывёл, як і ўсе ў дзяцінстве. Але такой канкрэтнай мары, кім я хачу стаць і чым займацца, ніколі не было.

Я дагэтуль не ведаю, чым хачу займацца. Заўсёды хацелася займацца ўсім патроху. Проста я жыву цяперашнім і неяк так не задумваюся, кім хачу стаць. Раблю тое, што падабаецца. Дарэчы, я ніколі і не думала, што буду прафесійнай спартсменкай. 

Рускія і Рэч Паспалітая

У школьны перыяд вельмі захаплялася гісторыяй. І потым чытала яшчэ не адзін артыкул альтэрнатыўнай гісторыі. Але вельмі складана бывае з некаторымі размаўляць на гэтую тэму. Такія стэрэатыпы бываюць, што цяжка іх пераканаць, асабліва рускіх.

Спрачалася з адным рускім спартсменам наконт падзелаў Рэчы Паспалітай.

Ясная справа, што ў кожнай краіны свая гісторыя, але з гэтымі імперыялістычнымі поглядамі цяжка змагацца.

Мы сябе падаем як ВКЛ, асобная дзяржава. А ў іх трохі іншы погляд на гэтыя рэчы.

Падрабязней чытайце тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0