«Бортправаднікі валодаюць беларускай мовай у аб'ёме, неабходным для выканання імі службовых абавязкаў, і пры звароце на беларускай мове бортправаднік павінен размаўляць з пасажырам адпаведна»,
- афіцыйны адказ кампаніі «Белавія» з такім тэкстам апублікаваны ў фэйсбуку журналісткі Адар'і Гуштын. Яна звярталася ў авіякампанію з падзякай за выкарыстанне беларускай мовы пры агучванні інфармацыі на борце рэйсаў «Белавія», аднак заўважыла, што некаторыя бортправаднікі не разумеюць беларускую мову, у прыватнасці, такія простыя словы як «кава» ці «часопіс».
Апроч таго, авіяперавозчык адказаў наконт магчымасці праходжання анлайн-рэгістрацыі па-беларуску:
«Дапрацоўка можа запатрабаваць значных часавых і фінансавых выдаткаў. Дадзенае пытанне будзе дэталёва абмеркавана з правайдэрам сістэмы».