У нумары:

— У топ-60 беларускіх чыноўнікаў аж 21 асобаў пенсійнага ўзросту! Аналіз біяграфій наменклатуры.

— Палітолаг Андрэй Елісееў: «Януковіч гуляе на падвышэнне ставак». Чым быў выкліканы дэмарш Януковіча, яго адмова падпісваць Асацыяцыю з Еўрасаюзам.

— «У першы дзень прыйшлі інтэлігенты. На другі — фэйсбук-тусоўка. А пасля ўжо — простая публіка». Пра кіеўскую акцыю пратэсту расказвае яе штодзённы ўдзельнік — мастак Аляксандр Ройтбурд.

— Каму ў Беларусі плацяць больш за $7000? Топ-7 самых высокааплатных вакансій краіны.

— У чым сутнасць судовай рэформы, якая вымагае рэферэндуму?

— Беларусам у Сочы прапануюць $700 за месяц. Гастарбайтараў шукаюць у мінскім метро.

— У скандальнай справе вакол санаторыя «Беларусь» з’явіўся трэці арыштаваны. За што расіяне сядзяць у беларускай турме?

— Галава пад пахай, альбо Марданізацыя краіны. Камертон Сяргея Ваганава.

— Лібералізацыя для турыстаў і аўтамабілістаў. Якія з рэформаў у Грузіі ўдаліся?

— У Нарвегіі за крыжыкі не звальняюць. Скандальная інфармацыя ў расійскіх СМІ аказалася няпраўдай.

— «Аршын мал алан» ставім, а «Тутэйшых» закрылі. Азербайджанская культурная экспансія ў Беларусі ставіць пытанні і выклікае рэакцыю.

— Магіла Змітрака Бядулі можа знікнуць. Дваццаць гадоў ніхто не клапоціцца пра пахаванне класіка літаратуры.

— Цана жыцця — 9 тысяч рублёў. Пра лёсы шляхты ў паўстанні 1863-га піша Васіль Герасімчык.

— Байструковы скарбы. Апавяданне Віктара Шукеловіча.

— Магнус Карлсэн — шахматны геній з Нарвегіі. У шахматным свеце новы кароль.

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0