Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў заснавальнік партала tut.by з нагоды планаў рэгістрацыі ў Беларусі ўплывовых інтэрнэт-рэсурсаў.

«Справядліва, каб навінавыя сайты знаходзіліся ў адных умовах з традыцыйнымі медыя. Але ўсялякае ліцэнзаванне — гэта абмежаванне свабоды. Ад гэтага выйграюць расійскія канкурэнты, замежныя сайты, беларускія сайты, якія знаходзяцца за мяжой. У цывілізаваным свеце няма ліцэнзавання СМІ наогул. У Еўропе зараз адмененае ліцэнзаванне нават тэлебачання».

Нагадаем, пра тое, што самыя ўплывовыя інтэрнэт-рэсурсы Беларусі могуць перавесці ў разрад СМІ, паведаміў намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко.

«Прапануем ўнесці шэраг зменаў у закон аб СМІ, у адпаведнасці з якім найбольш папулярныя і ўплывовыя інтэрнэт-рэсурсы трапяць у разрад СМІ і будуць несці адказнасць перад законам за распаўсюд любой інфармацыі — аж да адклікання рэгістрацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0