Увечары 25 верасня ў адной з кватэр па вуліцы Рэпіна было знойдзена цела 19- гадовай жыхаркі Стаўбцоўскага раёна з множнымі пранікальнымі колата-рэзанымі раненнямі, паведамляе «Intex-press».

Па факце забойства была распачатая крымінальная справа. Увесь гэты час супрацоўнікі міліцыі шукалі жыхара Баранавічаў, які меў зносіны з загінулай.

Увечары 16 кастрычніка 29-гадовага гараджаніна знайшлі ў лесе ў Баранавіцкім раёне і затрымалі, паведамілі ў Баранавіцкім ГАУС.

Па інфармацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ёсць падставы меркаваць, што гэты мужчына нанёс смяротныя траўмы дзяўчыне. У цяперашні час затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Баранавіцкага ГАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?