Якой маладыя архітэктары ўяўляюць Беларусь? «Наша Ніва» адабрала найбольш цікавыя, дзіўныя і незвычайныя праекты — ад касмалагічнага парка ў Лагойску да прамысловага гатэля на мінскім праспекце Машэрава.

Цікавая ідэя па рэканструкцыі вуліцы Кірава ў Наваполацку з’явілася ў архітэктара Віталя Дасько: замест тыповай савецкай забудовы, ён прапануе стварыць вуліцу з вялікай колькасцю шкла і шматпавярховікамі выгнутых, нібы падтопленых, формаў.

Праект па рэканструкцыі вуліцы Кірава ў Наваполацку архітэктара Віталя Дасько.

Іншы праект па рэканструкцыі часткі Наваполацка прапануе Арсень Круглік. Забудова такога тыпу таксама моцна адрозніваецца ад савецкай, па каларыстыцы нагадвае Маяк Мінска, мае некалькі высотак і хмарачос. Незвычайную прастакутную форму маюць гаўбцы на адным з дамоў.

Да таго ж, архтэктар Віталь Дасько прапануе стварыць у Наваполацку аквапарк Water World футурыстычных формаў, са шкляным дахам, разнастайнага плана прыбудовамі.

Аляксандра Даманькова прапануе да неспазнавальнасці змяніць дом на мінскай вуліцы Нававіленскай.

Замест класічнай «сталінкі» паўстане чатырохпавярховы мадэрнісцкага тыпу дом з вялікай тэрасай на апошнім паверсе.

Незвычайны праект рэканструкцыі парка ў Лагойску спраектавалі архітэктары А. Шакайла і М. Юркевіч. У парку мусіць паўстаць касмалагічны будынак, які нагадвае колы, што перасякаюцца паміж сабой.

Студэнты БНТУ прапануюць паставіць на мінскай плошчы Багушэвіча велізарны хмарачос, які на праверку можа аказацца самым высокім будынкам у горадзе.

Аўтар наступнага праекта не быў указаны на рэндары, аднак з усіх ён ледзь не самы цікавы. У першую чаргу тым, што ён прапануе пабудаваць на рагу вуліцы Чырвонай і праспекта Машэрава ў Мінску, дзе раней было тралейбуснае дэпо. Дэпо ўжо даўно «адсялілі», аднак спрэчкі і здагадкі, што будзе пабудавана на ягоным месце, дагэтуль цікавяць мінчукоў.

Прапанаваны праект — прамысловы гатэль, які наўрад ці б упісаўся ў архітэктуру цэнтра горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?