Еўрапейская камісія прапануе цалкам адкрыць рынак Еўрасаюза для імпарту віна з Рэспублікі Малдова, заявіла прэс-служба арганізацыі.
У заяве падкрэсліваецца, што такая мера прымаецца, каб аблегчыць становішча краіны, якая адчувае эканамічныя цяжкасці з-за таго, што "яе традыцыйныя рынкі збыту былі абмежаваныя» пасля падачы папярэдняй заяўкі аб уступленні ў ЕС.
Раней кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка заявіў, што Расея прыпыніла пастаўкі малдаўскага віна з-за прэтэнзій па якасці.
Адкрыццё рынку ЕС дазволіць Малдове цалкам кампенсаваць страты ў Расеі.
0
0
0
0
0
0