Акадэмія МУС Беларусі распрацавала размоўнік для міліцыянераў да чэмпіянату свету па хакеі — 2014, паведаміў кіраўнік прэс-групы міліцэйскай ВНУ Сяргей Чабатароў.

«Гэта кніжка памерам 10×14,5 см. Памеры выбраны не выпадкова. Размоўнік лёгка змяшчаецца ў кішэню курткі міліцыянера» , — растлумачыў С.Чабатароў. Ён таксама дадаў, што размоўнік ўключае фразы на пяці мовах, сярод якіх англійская, нямецкая, польская, французская і іспанская. Замежныя грамадзяне, якія размаўляюць на гэтых мовах, часцей за астатніх наведваюць спартыўныя спаборніцтвы ў Беларусі.

У кнізе чатыры раздзелы, якія дапамогуць міліцыянерам у камунікацыі з гасцямі сталіцы — «Зварот да грамадзян» , «Арыенціроўка па горадзе» , «Дзяржаўная аўтаінспекцыя» і «Крымінальныя сітуацыі».

Апошні раздзел быў уключаны ў размоўнік не так даўно і павінен дапамагчы зразумець замежніка, які стаў ахвярай злачынства. Раздзел змяшчае стандартныя ў такіх сітуацыях фразы: «Як выглядалі злачынцы?» , «У якім напрамку яны сышлі?» і г.д.

Першыя такія дапаможнікі ў міліцэйскай ВНУ Мінска распрацоўвалі яшчэ ў 1980 г., напярэдадні Летніх Алімпійскіх гульняў у Маскве. «Натуральна, яны былі танчэйшымі і ўтрымлівалі толькі руска-англійскі размоўнік. Цяперашнія — крыху больш за 100 старонак», — сказаў кіраўнік прэс-групы.

Сяргей Чабатароў дадаў, што з 1 кастрычніка ў Акадэміі МУС пачнуць праходзіць навучанне англійскай мове 75 міліцыянтаў з Мінска і Мінскай вобласці. Яшчэ 75 чалавек — з 20 студзеня 2014 года.

Не выключана, што каля 300 курсантаў, якія нядрэнна ведаюць англійскую і нямецкую, возьмуць удзел у забеспячэнні парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?