Кніга Алеся Бяляцкага «можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь».

Да такой высновы прыйшла экспертная камісія, на разгляд якой Ашмянская мытня накіравала зборнік літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў «Асвечаныя Беларушчынай», што выйшаў у свет за час зняволення аўтара.

40 асобнікаў выдання былі канфіскаваныя ў праваабаронцы Таццяны Рэвяка на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог» 3 ліпеня.

Заключэнне экспертнай камісіі ад 3 верасня 2013 года Таццяна Равяка атрымала па пошце 5 верасня. Гэтаму папярэднічалі два месяцы перапіскі праваабаронцы з мытнымі органамі, паведамляе spring96.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?