Нацыянальны банк у сваім паведамленні нагадаў, што ніхто не можа патрабаваць абавязкова паказваць пашпарт ці іншае пасведчанне асобы пры безнаяўных разліковых аперацыях з банкаўскімі карткамі.
«Абавязковае патрабаванне аб прад’яўленні трымальнікам карткі дакумента, які пацвярджае асобу, пры аплаце тавараў (паслуг) у арганізацыі гандлю (сэрвісу), нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка і правіламі плацежных сістэм не ўстаноўлена», — гаворыцца ў
Нацбанк нагадвае, што асноўным пацверджаннем правядзення аперацыі з’яўляецца подпіс кліента на квітку ці ўвядзенне
«У адпаведнасці з Інструкцыяй пацвярджэннем здзяйснення аперацыі пры выкарыстанні карткі з’яўляеццакарт-чэк .
Трымальнік карткі, уводзячы
Касір можа прапанаваць паказаць пасведчанне асобы толькі ў спрэчных выпадках: калі подпісы на квітку і картцы не супалі ці калі купец спрабуе расплаціцца карткай на чужое імя.
Таксама Нацбанк засяроджвае ўвагу, што перадаваць сваю картку для карыстання іншай асобе катэгарычна забаронена.
«Трымальнік карткі абавязаны паставіць асабісты подпіс на адваротным баку карткі і захоўваць свой
Прэс-рэліз Нацбанка з’явіўся неўзабаве пасля непрыемнай сітуацыі ў адным з мінскіх універсамаў, дзе касіры дзеля выканання прадстаўлення Следчага камітэта адмовіліся абслугоўваць кліентаў без пасведчанняў асобы.
Пасля хвалі абурэння прадстаўнік Следчага камітэта патлумачыў, што адміністрацыя крамы зрабіла памылку, бо касіры не мелі права патрабаваць пасведчанні асобы ад усіх купцоў.
Следчы камітэт разаслаў афіцыйныя паперы ў мінскія крамы з нагадкай касірам быць больш пільнымі для прафілактыкі махлярства пры разліках банкаўскімі карткамі.