Матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года атрымаюць 8 тыс. 43 шматдзетныя сям’і Мінска, у якіх выхоўваюцца 13 тыс. дзяцей школьнага ўзросту. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

«Дапамога ў выглядзе аднаразовай выплаты складзе каля Br307 тыс. на кожнае дзіця. Грошы будуць выплачаныя да пачатку навучальнага года. Аднак калі бацькі па якіх-небудзь прычынах не змогуць атрымаць дапамогу ў жніўні, гэта можна будзе зрабіць у верасні, — сказала Жанна Рамановіч.

— У любым выпадку бацькам неабходна прыйсці ў школу і напісаць адпаведную заяву. Пасля гэтага грошы будуць пералічаныя на асабісты банкаўскі рахунак аднаго з членаў шматдзетнай сям’і».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?