ДВА «Мінскбуд» гатова прыцягнуць на сталічныя будоўлі каля тысячы будаўнікоў з КНДР і В’етнама. Пра гэта на
Паводле яго слоў, ужо сёння ў аб’яднанні працуе прыкладна 100 карэйцаў. «Яны добрасумленна і якасна выконваюць усе работы», — падкрэсліў гендырэктар.
«Разумеючы, што для нас вялікага рэзерву ні ў Мінску, ні ў рэспубліцы няма, на жаль, таму мы рэзерв замежных будаўнікоў трымаем для таго, каб выканаць вялікія задачы па будаўніцтве ў горадзе, якія нам ставяцца. Мы вымушаныя прыцягваць спецыялістаў з іншых краін», — падкрэсліў Мілашэўскі.
У Мінску, адзначыў ён, працуюць спецыялісты з Украіны, Малдовы, просяцца — з Таджыкістана.
«Мы б хацелі будаваць рукамі нашых спецыялістаў, каб яны атрымлівалі годную заработную плату, але замежных грамадзян усё адно будзем прыцягваць, каб вырашыць праблему з недахопам беларускіх спецыялістаў», — адзначыў гендырэктар.
У мінулыя гады назіраўся вялікі адток кадраў, падкрэсліў Мілашэўскі. «Мы аднавілі колькасць у сярэдзіне гэтага года, і сёння яна не памяншаецца. Мы нават на 0,3–0,4% плюсуем па кадрах. Хоць мы з трывогай чакаем, што можа здарыцца зноў адток у Расію. Там будаўнічы рынак вельмі ёмісты і можа ў любы час запатрабаваць нашых спецыялістаў, якіх вельмі цэняць і ў Маскве, і ў іншых рэгіёнах», — адзначыў гендырэктар.
Каб не адбыўся адток кадраў, паведаміў кіраўнік «Мінскбуда», ажыццяўляецца шэраг мер, сярод якіх будаўніцтва арэнднага жылля для спецыялістаў, даванне ім інтэрнатаў, «сацыяльныя пакеты» для работнікаў і іншыя.
Таксама расце і ўзровень аплаты працы. Сёння сярэдняя зарплата па аб’яднанні складае прыкладна 8 млн. рублёў. «Да канца года мы плануем выйсці на сярэднюю зарплату на ўзроўні тысячы долараў у эквіваленце», — паведаміў Мілашэўскі.