Алімпійскі чэмпіён Пекіна па цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў набірае сёння найлепшую форму за гады і рыхтуецца штурмаваць чэмпіянат свету восенню. Зарабляе асілак, які даўно не выходзіў на памост, 1,5 мільёна рублёў. Таму давялося шукаць дадатковую працу.

«Мяне запрасілі ў адзін з галоўных беларускіх ВНУ. Падрабязнасці пакуль паведаміць не магу. Скажу толькі, што я ― чалавек, які адказвае там за фізічную падрыхтоўку ўсіх спартсменаў, ― кажа Андрэй Арамнаў. ― Пры гэтым, я без праблем трэніруюся і ў поўным аб’ёме выконваю праграму збораў. Хоць няправільна, калі спартсмен майго ўзроўню, які хоча трэніравацца і выступаць, павінен шукаць новую працу ці заводзіць бізнэс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?