Рух у пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы адноўлены, паведаміў намеснік прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.
Дэталі надзвычайнага здарэння на тэрыторыі Польшчы беларускаму пагранведамству не вядомыя.

Раней планавалася, што рух на памежным пераходзе адновіцца праз шэсць-восем гадзін пасля здарэння.

Паводле інфармацыі беларускага памежнага ведамства, 25 ліпеня ў 15.50 у 300 метрах ад пункта пропуску «Кузніца-Беластоцкая» (Польшча) адбылося ДТЗ з удзелам аўтацягніка, які перавозіў сельгаспрадукцыю.
Падчас аварыі пры экстраным тармажэнні адбылася ўцечка невядомага на дадзены момант рэчыва.
На месцы працавалі эксперты, якія вызначалі хімічны склад рэчыва. Польскімі экстранымі службамі была праведзена эвакуацыя людзей з пункта пропуску.
У сувязі з ПП польскім бокам часова было спынена афармленне транспарту і грамадзян у «Кузніцы-Беластоцкай» (Сумежны пункт пропуску на беларускім баку «Брузгі»).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0