Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл прыбудзе ў Мінск на святкаванне 1025-годдзя Хрышчэння Русі вечарам 28 ліпеня (нядзеля). Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 ліпеня кіраўнік справамі Беларускага экзархата архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый.

Разам з кіраўніком РПЦ у Мінск прыбудуць прадстаўнікі і прадстаяцелі праваслаўных цэркваў з розных краін. У прыватнасці, чакаецца прыезд патрыярха Александрыйскага Фёдара, патрыярха Іерусалімскага Феафіла, патрыярха Грузінскага Іліі, патрыярха Сербскага Ірынея, архіепіскапа Кіпрскага Хрызастома, мітрапаліта Варшаўскага Савы і мітрапаліта Амерыканскага Ціхана. Ва ўрачыстасцях возьмуць удзел пастаянныя члены святых сінодаў Рускай і Беларускай праваслаўнай цэркваў. Чакаецца, што ў святах возьмуць удзел больш як 80 архірэяў.

Акрамя таго, у Мінск прыбудуць больш як 50 тысяч паломнікаў з усіх епархій Беларускага экзархата і сумежных дзяржаў, паведаміў архіепіскап Гурый.

Паводле зацверджанай праграмы, святкаванні 1025-годдзя Хрышчэння Русі адкрые 29 ліпеня ў 7.30 хрэсны ход ад храма святой Марыі Магдаліны па праспекце Машэрава да Мінскага замчышча. У 9.30 на месцы замчышча пад адкрытым небам патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл з удзелам запрошаных прадстаяцеляў праваслаўных цэркваў правядзе літургію.

Затым адбудзецца закладка памятнай граматы ў падмурак старажытнага праваслаўнага храма XI стагоддзя ў Мінску, які плануюць аднавіць на месцы замчышча. У 14.00 тут жа пачнецца святочны канцэрт з удзелам прадстаўнікоў усіх абласцей Беларусі. У 18.00 адбудзецца ўскладанне вянку да абеліска на плошчы Перамогі, а ў 19.30 пачнецца ўрачысты канцэрт у гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі ля храма-помніка ў гонар усіх святых. На 22.00 запланаваны ад’езд гасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?