З 1 верасня па 15 кастрычніка 2013 года плануецца закрыццё пункта пропуску «Прывалка» (на беларуска-літоўскай мяжы, паміж Гродна і Друскенікамі)
у сувязі з выкананнем вялікага аб’ёму будаўнічых работ у завяршальнай фазе рэканструкцыі. Патрабуецца знесці старыя будынкі і пракласці неабходныя камунікацыі: замяніць асфальтавае пакрыццё, пашырыць палосы руху.
З’явіцца асобная паласа для перамяшчэння праз мяжу пешаходаў, палепшацца ўмовы працы памежнікаў.

На гэты час разглядаецца варыянт выкарыстання спрошчанага пункта пропуску «Парэчча» для легкавікоў і, магчыма, аўтобусаў, часткова дадатковая нагрузка распаўсюдзіцца і на пункты пропуску «Брузгі», «Беняконі», «Бераставіца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?