Цырымонія пачнецца ў 20:30 у Летнім амфітэатры. Удзел у ёй возьме пераможца "Еўрабачання 2013" датчанка Эмілі дэ Форэст.
Канцэртная праграма складаецца, у асноўным, з расійскіх поп-зорак. Будуць спяваць Алена Ваенга, Дзіма Білан, Аляксандр Малінін, Эдыта П’еха, Надзея Бабкіна. З беларусаў на сцэну выйдзе Анатоль Ярмоленка, Анжаліка Агурбаш, Алёна Ланская.
Падчас адкрыцця фэста адбудзецца прэзентацыя ўдзельнікаў дзіцячага і асноўнага конкурсаў «Віцебск-2013».
Беларускімі вядучымі на адкрыцці «Славянкі» будуць Алена Спірыдовіч і Георгій Калдун.