Аўтарамі праекту клугласуткавага пракату ровараў стала нястомная групоўка Экстрым Акадэмія, у якой сабраліся студэнты апошніх курсаў розных менскіх ВНУ.
Узімку хлопцы будавалі кікеры на Уруччы і ладзілі вясёлыя заняткі са сноўбордамі, але снег растаў, вучоба ў ВНУ завершаная, а жаданне збіраць кампаніі добрых людзей і цікава бавіць час засталося.
«Што ў нас добра атрымлівалася — гэта па выходных збіраць людзей. Хацелася захаваць фармат эмацыйных выходных на вуліцы. Неяк мы пасядзелі з добрымі знаёмымі, і з'явілася ідэя зрабіць што-небудзь з роварамі», — распавядае Рома Адрыянаў.
Ідэя з'явілася, і было жаданне зрабіць нешта канцэптуальнае. Таму рабяты пачалі шукаць і выйшлі на Аляксея Барысевіча — вытворцу ровараў «Спадарожнік». Гэты варыянт падышоў пад патрэбны канцэпт: бо назоў па-беларуску і вытворца дае беларускасць свайму ровару.
Чытайце далей тут.
0
0
0
0
0
0