У ліпені пачнецца рэканструкцыя чыгуначнага прыпыначнага пункта «Інстытут культуры». На гэтыя мэты сёлета плануецца накіраваць каля 45 млрд рублёў.

Пра гэта паведаміў начальнік Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Ігар Шылаў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

«Пасля рэканструкцыі прыпыначны пункт істотна зменіць аблічча і будзе адпавядаць назве сталічнага транспартнага вузла, які ўключае ў сябе метро, электрацягнікі, аўтобусы і тралейбусы, што зручна і звыкла для гараджан», - адзначыў І. Шылаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?