На Брылёўскім полі, 15 вёрст ад Барысава, адкрылі помнік па тым войску, каторае пала падчас вайны з французамі ў 1812 гаду. На гэту цырымонію прыехаў губернатар з Мінска, з Вільні — камандуючы войскамі Віленскай акругі. Па абедзе загадалі палкавому музыку зайграць польку, а сялянскім дзяўчатам — танцаваць. Але штосьці танцы не клеіліся: дзяўчаты цяперашнія не надта ўмеюць забаўляць паноў.

«НН». № 22. 1913.

Руслан Салей: як стаць героем. Гол, які Салей закінуў у авертайме трэцяга матчу ў браму «Нью-Джэрсі», тэхнічна бездакорны, адрадзіў надзею «Анахайма» на станоўчы вынік фінала Кубка Стэнлі. Беларускі хакей набыў майстра, якога дагэтуль не меў. Салей на сваім асабістым узроўні зрабіў тое, што мусіць зрабіць кожны з нас і краіна ў цэлым. Рэалізаваць свой патэнцыял. Стаць героем.

«НН». № 21. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?