Ёсць усе падставы меркаваць, што падчас ваеннага канфлікту ў Сірыі хімічную зброю выкарыстоўвалі як урадавыя войскі, так і апазіцыя, заяўляе ААН.

Яе эксперты ў дакладзе аб парушэннях правоў чалавека ў Сірыі сцвярджаюць, што хімзброя ўжывалася чатыры разы войскамі Башара Асада і адзін раз апазіцыйнымі сіламі.

Хімічны склад выкарыстаных атрутных рэчываў даследчыкі назваць не змаглі. Даклад заснаваны на паказаннях пацярпелых, медыцынскага персаналу і іншых сведак.

У дакладзе гаворыцца, што Сірыя ператвараецца ў варварскую краіну,
дзе сталі нормай жорсткія акты гвалту, прычым у розных зверствах, уключаючы абезгалоўліванне людзей, удзельнічаюць і дзеці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?