«І жылі яны доўга і шчасліва» — так звычайна заканчваюцца ўсе казкі. Але ў рэальным жыцці шлюб — гэта хутчэй пачатак. Пачатак няпростага шляху. І вельмі важна выразна ўсведамляць гэта, калі кажаш «так».
Прапануем вам знаёмства з асноўнымі «падводнымі камянямі» шлюбных будняў.
1. Вы будзеце глядзець на чалавека, які ляжыць побач з вамі, і думаць: «Няўжо гэта яно? Назаўжды?».
Проста ў нейкі момант вы разумееце, што звязаныя з гэтым чалавекам «пакуль смерць вас не разлучыць». І які б ён ні быў, ён — ваш, а вы — яго і далей па жыцці вам трэба будзе ісці разам.
2. Вам прыйдзецца працаваць больш, чым вы маглі сабе ўявіць.
Шлюб — гэта праца, цяжкая, штодзённая і часта няўдзячная. Але важна іншае — гэта праца з самім сабой. Быць цярплівым і велікадушным, умець дараваць і знаходзіць кампраміс — вось чым вам трэба будзе займацца.
3. Пераначуем - лепей пачуем.
Заўсёды ўспамінайце гэтую простую ісціну, калі вы пасварыліся і з гэтым канфліктам кладзяцеся спаць. Не спрабуйце тэрмінова высветліць адносіны, «пераспіце» са сваёй крыўдай, і раніцай яе як рукой здыме!
4. Вы будзеце абыходзіцца без сэксу — часам на працягу доўгага часу — і гэта нармальна.
Гэта зусім не азначае, што вы ніколі не будзеце займацца сэксам зноў. Проста, магчыма, на гэтым тыдні, сон будзе для вас больш важным, чым сэкс. І гэта цалкам нармальна ў шлюбе, ніхто не робіць гэтага штоноч, нібы трусы, ніхто!
5. Дасягненне ўласных мэтаў, як правіла, не гэтак важна, як знайсці спосаб дзейнічаць як адна каманда.
Навучыцеся чуць і слухаць партнёра — і тады ён таксама будзе слухаць і чуць вас! Нават калі ён не мае рацыі ў той ці іншай сітуацыі, ён павінен быць пачуты і разумець, што яго меркаванне важна для вас.
6. Канфлікт у шлюбе — гэта нармальна.
Толькі не ўспрымайце іх занадта сур’ёзна — інакш яны такімі і стануць. Муж і жонка высвятляюць адносіны, гэта звычайная рэч! У каханні сваркі — нібы гульні, і гэта факт.
7. Адзінае, што вы можаце змяніць у шлюбе — гэта вы самі.
І, мабыць, яшчэ ваша стаўленне да тых ці іншых пытанняў. Не спрабуйце мяняць мужа ці жонку, толькі змарнуеце час і сілы.
8. Вы ніколі не зможаце падрыхтавацца да ўсіх нечаканасцяў, якія чакаюць вас у шлюбе.
Але заўсёды памятайце, што, як бы не было цяжка, вы любіце адзін аднаго, вы адно цэлае. А ўсе непрыемнасці толькі зробяць вашу любоў і давер адзін да аднаго мацней і глыбей.