У сваім вітальным слове спн. Міятавіч выказала задаволенасць тым, што ўдзел у працы семінару бяруць прадстаўнікі як аднаго, так і другога боку. Сапраўды, гэта рэдкі выпадак у беларускіх умовах. Звычайна лукашэнкаўцы пазбягаюць любых кантактаў з іншадумцамі. Апошнія такія сустрэчы мелі месца ў часе адлігі 2008—2010 гадоў.
Апроч гэтага Міятавіч яшчэ раз падкрэсліла сваю прынцыповую пазіцыю адносна цэнзуры ў інтэрнэце. «Свабода ў сетцы інтэрнэт абмяркоўваецца сёння ва ўсіх краінах свету. Інтэрнэт вызначае тое, як мы будзем размаўляць паміж сабой у бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Менавіта таму ў гэтай галіне нельга рабіць памылак і няправільных крокаў. Менавіта таму
Удзел у працы семінара «
Напрыканцы свайго выступлення прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ выказала спадзяванне, што ў хуткім часе здолее зноў прыехаць у Беларусь.
Пасля семінара спн. Міятавіч у сядзібе Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) спаткалася з журналістамі, якія зазналі рэпрэсіі або атрымалі папярэджанні за сваю дзейнасць. Сярод іх былі Андрэй Пачобут, а таксама журналісты «Народнай волі», часопіса «Arche», радыё «Свабода», тэлеканала «Белсат».
Старшыня БАЖ Жанна Літвіна выказала спадзяванне, што праблемы, пра якія журналісты паведамілі госці з АБСЕ, будуць уздымацца на сустрэчах прадстаўніцы з беларускімі чыноўнікамі.
Апошні раз Дунья Міятавіч наведвала Беларусь у кастрычніку 2010 года. Яна таксама хацела прыехаць у Мінск адразу пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Міятавіч двойчы звярталася з лістамі да Сяргея Мартынава (у той час — міністр замежных спраў Беларусі) з просьбай дапамагчы арганізаваць яе візіт у Мінск, аднак рэакцыі на яе лісты не было. Увесь гэты час Міятавіч неаднаразова крытыкавала афіцыйны Мінск за сітуацыю са свабодай слова.