У папулярнай гульні «Зомбі Ферма» з’явілася цалкам беларусізаваная версія.
Яе падрыхтаваў распрацоўшчык, кампанія Vizor Interactive. Праект перакладзены на 14 моваў, беларуская даступная ў сацыяльнай сетцы Vseti.by.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі,

беларускамоўны гульнявы тэкст быў падрыхтаваны прафесійным бюро перакладаў, агучку ж рабілі на «Беларусьфільме».

«Гульня расказвае гісторыю дабрадушнага зомбі, які самааддана закахаўся ў чалавека. Аднак людзі праганяюць зомбіка і адпраўляюць жыць на бязлюдны востраў, дзе і пачынаюцца яго прыгоды.

Гульцу трэба будзе дапамагчы зомбіку вырабіць загадкавае зелле „Зомбіум“, якое дапаможа яму зноў стаць чалавекам і вярнуць сваё каханне», —
гаворыцца ў анатацыі гульні. Паводле інфармацыі стваральнікаў,
у праект гуляюць больш за 40 мільёнаў чалавек па ўсім свеце.
Яна запушчаная ў 15 сацыяльных сетках.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?