Фатаздымак старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі — памочніка прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы — змясціў у сваім жж блогер d-zholik

У аб'ектывы Віктар Лукашэнка трапляе нячаста, таму да фота адразу ўзнікла вялікая ўвага.

«Аздабленне і мебліроўка службовага кабінета памочніка прэзідэнта РБ па нацыянальнай бяспецы і па сумяшчальніцтве старэйшага прэзідэнцкага сына Віктара Лукашэнкі, вядома, няслабае.

Асабліва звяртае на сябе ўвагу сейф на заднім плане з правага боку. Размяшчаецца ён на адлегласці выцягнутай рукі і, як гаворыцца, заўсёды пад рукой» — іранізуе блогер.

«А можа гэта такі сімвал беларускай улады, нароўні з дзяржаўным сцягам, размешчаным па левы бок?!» — пакеплівае d-zholik.

У свеце не так шмат краін, у якіх сын кіраўніка дзяржавы займае такую высокую пасаду. У Азербайджане, Сірыі і Паўночнай Карэі ўлада перайшла ад бацькі да сына, а ў Іраку і Лівіі дыктатары рыхтавалі дзяцей сабе ў пераемнікі.
Сыны і дочкі кіраўнікоў рабілі палітычную кар'еру таксама ў Індыі (дынастыя Гандзі), ЗША (Бушы), Пакістане (Бхута), М'янме (Су Чжы), Філіпінах (Акіна), Інданэзіі (Сукарнапутры), Паўднёвай Карэі, але там змена ўлады адбывалася дэмакратычным шляхам, а кіраўнікі краіны мяняюцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0