Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС сталіцы сумесна з байцамі спецпадраздзялення МУС «Алмаз» затрымана 65-гадовая жанчына.

Яна ажыццяўляла пастаўкі ў Мінск сінтэтычнага наркатычнага рэчыва метадон. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падазраваная была затрымана пасля прыезду з Магілёва. Яна дастаўляла наркотык у Мінск не першы раз, хаця раней супрацоўнікам міліцыі з-за незаконнага наркаабароту не трапляла.

Падчас вобшуку ў жанчыны быў знойдзены 21 грам метадону, расфасаваны па скрутках. Партыя ацэньваецца прыкладна ў 2,5 тыс даляраў. Затрыманая змешчана ў ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?