У выніку моцнай залевы 28 мая ў Віцебску быў затоплены шэраг цэнтральных вуліц. За некалькі гадзін у горадзе выпала 35 мм ападкаў, што складае 61% ад месячнай нормы.

Усяго ж за 28 дзён месяца ў Віцебску выпала 95 мм, ці 184% ад месячнай нормы. За апошні тыдзень узровень вады ў Дзвіне падняўся на 122 см і дасягнуў 363 см адносна нулявой адзнакі.

Ліўневая каналізацыя не змагла справіцца з патокам вады. У выніку былі часткова падтопленыя вуліца Леніна, праспекты Фрунзе, Маскоўскі, Пераможцаў, Чарняхоўскага.
З перабоямі працаваў грамадскі транспарт, адчувалі цяжкасці ў руху легкавыя аўтамабілі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?