У Рэчыцы хлопчык захрас паміж гаражамі. Вызваляць яго давялося выратавальнікам.

11-гадовы хлопчык гуляў на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва. Выпадкова яго нага апынулася заціснутая паміж сценкамі двух гаражоў, і самастойна вызваліцца дзіця не змагло.

Да месца інцыдэнту былі выкліканыя ратавальнікі. Пры дапамозе гідраўлічнага інструмента хлопчыка ўдалося вызваліць. Дзіця не пацярпела і ў шпіталізацыі не мела патрэбы,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?